Архив новостей - Каменюкская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.11.2022

Да юбілеяў класікаў!

2022 год адметны ў лiтаратурнай Беларусi 140-годдзем з дня нараджэння класiкаў беларускай лiтаратуры Янкi Купалы i Якуба Коласа. Два волаты - паэзii красы.

У год адзiн падалi галасы.

Радзiму-мацi ўславiлi яны.

Купала, Колас - слынныя сыны.

Яны пранеслi праз усё сваё жыццё высокiя iдэi гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу i сэрца. Iх псеўданiмы - з народнага жыцця i фальклору. Iiмёны iх заўсёды вымаўляюцца побач. Як два каласы на жнiве, iх творчасць - гэта дзве праўдзiвыя песнi!

Ушанаваць знакамiтых песняроў беларускага народа сабралiся вучнi Камянюцкай сярэдняй школы ў дзень нараджэння Якуба Коласа -  3 лiстапада. Рабяты пад кiраўнiцтвам настаўнiка беларускай мовы i лiтаратуры ЯўгенiiIванаўны Шахалевiч распавядалi прысутным пра дзяцiнства, вучобу, ранняе сталенне юнакоў i цяжкiя выпрабаваннi, якiя давялося перажыць абодвум. З вуснаў рабят гучалi разнатэмныя вершы паэтаў. Падчас мерапрыемства дзецi дзялiлiся радасцю ад судакранання з творчасцю Янкi Купалы i Якуба Коласа: прэзентавалi свае малюнкi-iлюстрацыi да праграмных твораў, адказвалi на пытаннi тэматычнай вiктарыны, выказвалi свае ўражаннi ад пачутага пра жыццё i дзейнасць песняроў.

Асобная старонка лiтаратурнай гасцёўнi была прысвечана трагiчным падзеям у жыццi юбiляраў падчас Вялiкай Айчыннай вайны з мэтаю паказаць гераiзм ўсiх людзей, якi складаўся з гераiчных учынкаў кожнага, у нашым выпадку з учынкаў сем'яў Янкi Купалы i Якуба Коласа. Расказалi вучнii пра творчасць песняроў падчас фашысцкай навалы. Пры дапамозе падрыхтаванай навучэнцамi прэзентацыi прысутныя пазнаёмiлiся з экспазiцыямi музеяў  класiкаў, пашырылi свае веды пра ўшанаванне iх памяцi не толькi ў роднай Беларусi, але i ва ўсiм цывiлiзаваным свеце.

Свята прайшло на высокай ноце ўдзячнасцi песнярам iiмкнення сваiм жыццём, як Янка Купала i Якуб Колас, прыносiць карысць нашай мiлай старонцы, зямлi бацькоў - роднай Беларусi!