Архив новостей - Каменюкская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.09.2022

“Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Усё наша жыццё звязана са словам. Чым багацейшы слоўнікавы запас у чалавека, чым больш мілагучная яго гаворка, тым больш цікавым суразмоўцам ён з'яўляецца. Беларусь – наша Радзіма. Але для таго, каблічыцьсябеяе сапраўдным сынам альбо дачкой, трэба старацца стаць часцінкай духоўнага жыцця свайго народа, творча сцвердзіцьсябеў нашай любімай Беларусі.

Адна з самых мілагучных, багатых на жывыя і старажытныя словы, б0еларускаямова  заслугоўваетаго, кабнаёйгаварылі!

Таму з мэтаю папулярызацыі нашай моўнай спадчыны і нацыянальных традыцый 19.09.2022 г. для навучэнцаў Камянюцкай сярэдняй школы стартаваў Тыдзень роднай мовы, у рамках якога праведзены наступныя мерапрыемствы:

16.09  27 вучняў 8-11 класаў прынялі ўдзел у напісанні рэспубліканскага дыктанта, прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

 

19 верасня ў нашай школе было створана інтэрактыўнае воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску». 

Для вучняў 4 класа Тыдзень беларускай мовы пачаўся весела і меладычна – з песні.  Удзельнікі АПІ “Эстрадны вакал” захапілі прысутных выкананнем песень на роднай мове. Усіх асабліва ўразіла песня  “Зямля з блакітнымі вачыма”.   

Відэа глядзець па спасылцы

19.09 16 вучняў 6-7 класаў і 6 вучняў 10 класа прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”.

19.09 з вучнямі 9-11 класаў была праведзена экскурсія «Аб родным краі роднай мовай”. У ходзе мерапрыемства падлеткі пазнаёміліся з экспанатамі музея гісторыі школы, з гісторыяй паходжання назвы роднай вёскі, даведаліся пра паляпшэнне інфраструктуры цяперашняга аграгарадка, пра развіццё адукацыі ў населеным пункце. Азнаямляльную экскурсію правялі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Музеязнаўства” Клімук Аляксандра і Яўташук Дар’я. Галоўны вынік мерапрыемства ­– зацікаўленасць вучняў гісторыяй малой радзімы, жаданне адкрываць яе для сябе. 

20 верасня вучні 5 і 7 класаў разам з настаўнікамі адправіліся ў археалагічны  музей пад адкрытым небам НП “Белавежская пушча”. На пачатку экскурсіі пачаўся дождж, але гэта не сапсавала дзецям настрою. Вучні па дарозе ў музей любаваліся пейзажамі Белавежскай пушчы, дыхалі водарам асенняга лесу. У музеі дзеці пазнаёміліся з экспазіцыяй  “Старажытнагерманскі падворак жалезнага веку”. Яны пабачылі жытло легендарных старажытных готаў, што  пакінулі  значны след у гісторыі беларускіх зямель. Вучні пазнаёміліся з бытам рудакопа, воінскімі  даспехамі, жалезнымі прыладамі працы і многім іншым. Экспазіцыя “Славянскае пасяленне ранняга сярэднявечча” расказала экскурсантам  гісторыю з’яўлення ранніх славян на тэрыторыі Беларусі, пазнаёміла з іх бытам, ваеннай справай, гаспадаркай, рамёствамі і промысламі. Дзеці з захапленнем аглядалі падворкі ганчара, дрэваапрацоўшчыка,ткача, хлебароба.

Экскурсія падарыла дзецям добры настрой і станоўчыя эмоцыі. Наведванне археалагічнага музея пад адкрытым небам у Белавежскай пушчы дапамагло   вучням паглыбіцца  ў гісторыю старажытнай  Беларусі, пазнаёміцца з бытам нашых продкаў. 

      

20.09. 14 вучняў прынялі ўдзел у анлайн-акцыi «Натхнёныя Бацькаўшчынай» з паказам прэзентацый пра жыццё і дзейнасць К.Тураўскага, Ф.Скарыны, М.Радзівіла-Чорнага, В.Цяпінскага і пашырылі веды пра знакамітых беларусаў.  

22 верасня вучням  2-4 класаў, якія наведваюць групу падоўжанага дня, трэба было прайсці па дарозе беларускіх казак, пазнаёміцца з новымі і ўспомніць старыя казкі. Для пачатку дзеці чыталі па ролях казкі дзіцячых пісьменнікаў. Потым, вядома ж, узгадалі беларускія народныя казкі, бо менавіта з іх пачынаецца першае знаёмства дзіцяці з мастацкай літаратурай. Дзеці з цікавасцю разгадвалі таксама загадкі, пазнавалі герояў  казак па малюнку.

     Затым вучні з задавальненнем прынялі ўдзел у казачнай віктарыне «Казкі – нашы сябры» і прадэманстравалі выдатныя веды, бо краіна казак – самая дзіўная і цудоўная краіна дзяцінства. 

22.09  28 вучняў 7-11 класаў прынялі ўдзел у праглядзе прэзентацыі серыi кнiг «Скарбонка гiстарычнай памяцi».

21.09 для навучэнцаў 10 класа прайшла анлайн-экскурсія "Памятныя мясціны Беларусі". Яна была праведзена па тых мясцінах, якія займаюць значнае месца ў беларускай гісторыі і культуры. Мэтай яе правядзення з'яўлялася развіццё ў вучняў цікавасці да гісторыі сваёй краіны.  У  рамках экскурсіі былі паказаны не толькі гістарычна значныя месцы для беларускага народа, але і сусветна вядомыя творы архітэктуры, якія знаходзяцца на беларускай зямлі. Распавядаючы аб гістарычным кантэксце, які акружае памятныя мясціны Беларусі, раскрытыя ў рамках мерапрыемства, былі закрануты актуальныя на сёння тэмы вайны і міру, мужнасці і гераізму, рэлігійнай верацярпімасці і талерантнасці, гуманізму. 

21.09 5 вучняў профільнай групы 11 класа выканалі творчыя  працы «За што я люблю родную зямлю».

Вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у віртуальнай экскурсіі па месцінах жыцця і творчасці класікаў беларускай літаратуры – юбіляраў года Янкі Купалы і Якуба Коласа. З дапамогай настаўнікаў яны пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі творцаў. Па заканчэнні мерапрыемства вучні выказалі жаданне наведаць музеі і ўбачаныя месціны ў рэальнасці. 

22.09 аб’яўлены старт адкрытай дыстанцыйнай акцыі «Чытаем вершы пра родную мову».  

22-23.09 у фае ўстановы адукацыі працавала выстава-конкурс дзіцячай творчасці “Пад небам сінім” (малюнкі-ілюстрацыі да твораў), прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа. 

22 верасня прайшоў гастранамічны фэст беларускай кухні «Смачна есці!» для вучаніц 6-9 класаў. Гэта мерапрыемства – прыклад эфектыўнага ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: вучняў, бацькоў і педагогаў. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню паважлівага стаўлення да традыцый, культуры нашага народа, прывіццю і абуджэнню цікавасці да роднай мовы, да традыцый беларускай кухні. Дзяўчынкі сумесна з настаўнікам працоўнага навучання Соладавай Святланай Уладзіміраўнай падрыхтавалі нацыянальную страву «Клёцкі». Вынікам фэсту стала сапраўднае застолле ў беларускім стылі, падчас якога ўсе частавалі адзін аднаго сваімі кулінарнымі стравамі, абменьваліся рэцэптамі. 

23.09 9 вучняў 9 класа пазнаёміліся з прэзентацыяй работы даследчага характару, прысвечанай праблемам развiцця беларускай мовы i лiтаратуры, якая была выканана выпускніцай школы Ярашук Ганнай і  атрымала дыплом 3-й ступені на абласной НПК .

23.09 на закрыцці тыдня дадзены старт творчай акцыi «Чытаем Максiма Танка разам» для вучняў 4,5 класаў. 

Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках Тыдня беларускай мовы, спадзяёмся, будуць садзейнiчаць пашырэнню выкарыстання роднай мовы не толькi ва ўстанове адукацыi, але i ў паўсядзённым жыццi: павышэнню яе прэстыжу, паглыбленню ведаў пра гiсторыю, культуру нашай Радзімы.  Будуць садзейнiчаць таксама цэласнасцi агульнакультурнага, асобаснага і пазнавальнага развіцця вучняў, паспяховаму прадаўжэнню імiадукацыі ў ВНУ, каледжах і сацыялізацыі навучэнцаў, выхаванню здаровага ладу жыцця, паважлівых адносін у сям’ях, сярод людзей, будуць спрыяць неабходнасцi развівацца, жыць і ствараць, захоўваючы мову, літаратуру тытульнай нацыі, каб адчуваць сябе беларусамi па жыцці!