Архив новостей - Каменюкская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

16.04.2022

Падвядзення вынікаў конкурсу эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства»

15 красавіка 2022 г. наша вучаніца Ярашук Ганна стала ўдзельніцай урачыстага , абвешчанага часопісам «Роднае слова» і БДУ, якое адбылося на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мерапрыемства было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на далучэнне моладзі да гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей вучняў. Па выніках конкурсу былі адзначаны 43 работы вучняў 10-11 класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. 

Са сцэны канкурсантаў, якіх было каля 350, віталі знакавыя асобы айчынай філалогіі: дэкан філалагічнага факультэта БДУ кандыдат філалагiчных навук Сяргей Важнік, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Віктар Пшыбытка, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі, доктар філалагічных навук Мікалай Прыгодзіч. Студэнты-філолагі расказалі гасцям пра філалагічны факультэт на розных мовах, чыталі вершы і выконвалі музычныя нумары.

Наша вучаніца атрымала, акрамя сертыфіката ўдзельніка конкурса, падзяку і падарункі ад рэдакцыі часопіса “Роднае слова” за шанаванне нацыянальнай спадчыны з рук галоўнага рэдактара Н.М.Шапран.

Мерапрыемства падарыла атмасферу свята і цудоўны настрой!