Архив новостей - Каменюкская СШ
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

28.12.2023

ДЕНЬ ПАТРИОТИЗМА

Кожны чалавек разумее слова «радзіма» па-свойму. Кожны з нас укладвае ў яго свой сэнс. Для адных – гэта месца нараджэння, для другіх – горад, дзе сёння жывуць. Для кожнага – родная мова, традыцыі, культура…

   27 снежня ў школе прайшла віктарына "Мая Беларусь", пад кіраўніцтвам Яўгеніі Іванаўны Шахалевіч. Рабяты радаваліся не толькі сонейку, але і канікулам, калі можна паспаборнічаць на званне лепшага эрудыта-патрыёта, расказаць пра любімую кнігу на роднай мове, пачытаць вершы пра нашу мілую Беларусь. А найлепшым падарункам пераможцы сталі патрэбныя для кожнага вучня кнігі - тэсты.

   Для больш малодшых дзяцей у школе прайшла бяседа ў выглядзе гульні “Што я ведаю пра Беларусь”. Правяла займальную гульню Святлана Леанідаўна Бядок, якая падрытавала вучням найцікавейшыя загадкі, віктарыны і гульні. Заданні былі тыпу: упрыгожыць дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь; працягнуць прыказкі і прымаўкі; папрацаваць перакладчыкамі з рускай мовы на беларускую, на карце вобласці знайсці самыя буйныя гарады і рэкі нашай магутнай неабсяжнай Радзімы. У канцы мерапрыемства выкарыстоўваючы назвы гарадоў Беларусі і іх асобныя літары, склалі слова АДЗІНСТВА, як сімвал моцы духу і веры ў светлую будучыню нашай краіны.