Мэты і задачы - Каменюкская СШ
Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Мэты і задачы

Мэта работы Камянюцкай сярэдняй школы Камянецкага раёна на 2023/2024 навучальны год: стварэнне цэласнай прасторы для забеспячэння даступнай і якаснай адукацыі, для духоўна-маральнага развіцця і грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, які спрыяе іх асобаснаму росту для станаўлення маральнага, ініцыятыўнага, творчага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, гатовага да актыўных стваральных дзеянняў на карысць сваёй Радзімы

Задачы:
- фарміраваць функцыянальную пісьменнасць вучняў для ўдасканалення правядзення вучэбных і іншых заняткаў, заняткаў аб'яднанняў па інтарэсах і рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу заняткаў;
- развіваць сістэму дапрофільнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені адукацыі, профільнага навучання і прафесійнай падрыхтоўкі вучняў на ІІІ ступені адукацыі;
- фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, уменне аналізаваць інфармацыю аб сацыяльных з'явах для павышэння ўзроўню інфармацыйнай культуры;
- удасканальваць сістэму патрыятычнага выхавання, фарміраванне лідарскіх якасцей і прасоўванне ўласных ініцыятыў – у рамках узаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі, праз Вучнёўскае самакіраванне;
- удасканальваць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў у фарміраванні ў вучняў функцыянальнай пісьменнасці.